Tags: poznań

Вярнуўся

Ой, як добра было бяз нэту. Быў час пачытаць, пагуляць па новым (гл. ніжэй) горадзе, сустрэцца зь сябрамі... А цяпер? Зноў трэ будзе чытаць мільён форумаў, гутарыць на Gadu-Gadu, купляць тоны музла на торрэнтах і рапідшэр, піць піва да экрану і indywidualizować się z rozentuzjazmowanego tłumu. А праз 4 тыдні на ўнівэры - мэгаіспыт па палітычнай гісторыі. Калі вучыцца? Калі???

Я пакінуў Крэпасьць Уроцлаў і пераехаў у Крэпасьць Познань - патрэба зьмен сягнула вяршыні :> Вывучаю міжнародныя стасункі і ад 2 месяцаў абяцаю сабе, што пашукаю лепшай працы чым у KFC. Ну, але пакуль трэ выраўнаць залегласьці ў віртуальнай прасторы...
  • Current Music
    Серебряная свадьба - Пылесос
  • Tags