Салідарныя з Лукашэнкам

Ініцыятыва "Wolna Białoruś" ладзіць чарговы канцэрт "Салідарныя з Беларусьсю". Пасьла апошняга я думаў, што горш быць ня можа. Я памыліўся, недаацэніў "Wolnej Białorusi".

Сёлета моцна зьмяняецца рыторыка імпрэзы. Арганізатары хочуць адысьці ад крытычных заўваг у адрас Аляксандра Лукашэнкі. “Неабходна аб’ектыўна сьцьвердзіць, што частка апошніх крокаў Лукашэнкі мае яўны прадэмакратычны й карысны для беларусаў характар,” – гаворыцца ў прэс-рэлізе арганізатараў. Імпрэза павінна стацца своеасаблівым сьвяткаваньнем разам зь беларусамі карыснага курсу, паводле якога пачала разьвівацца краіна.
Крыніца http://www.afisza.org/
Спонсарам гэтага допісу ёсьць гурт Deviation і ягоная песьня "Спасіба, таварішч Лукашэнка, за нашу шчасьлівую юнасьць".

Вярнуўся

Ой, як добра было бяз нэту. Быў час пачытаць, пагуляць па новым (гл. ніжэй) горадзе, сустрэцца зь сябрамі... А цяпер? Зноў трэ будзе чытаць мільён форумаў, гутарыць на Gadu-Gadu, купляць тоны музла на торрэнтах і рапідшэр, піць піва да экрану і indywidualizować się z rozentuzjazmowanego tłumu. А праз 4 тыдні на ўнівэры - мэгаіспыт па палітычнай гісторыі. Калі вучыцца? Калі???

Я пакінуў Крэпасьць Уроцлаў і пераехаў у Крэпасьць Познань - патрэба зьмен сягнула вяршыні :> Вывучаю міжнародныя стасункі і ад 2 месяцаў абяцаю сабе, што пашукаю лепшай працы чым у KFC. Ну, але пакуль трэ выраўнаць залегласьці ў віртуальнай прасторы...
  • Current Music
    Серебряная свадьба - Пылесос
  • Tags

Kатэдра ў Ґлёстэр

У нядзелю паехалі (дабль-дэкэрам! :) ) у Ґлёстэр (тут выяўляецца лянота Ангельцаў - пішуць Gloucester, кажуць gloster). Асноўныя мэты падарожжа:
1) Паезьдзіць дабль-дэкэрам
2) Паглядзець нa іншы горад
3) Пабачыць катэдру.
Катэдра проста неверагодная. Вялікая, але выглядае так лёгка, што можа яе ўзяць у адну руку і паднесьці. Нам здалася, што там здымалі фільмы пра Гары Потэра. Прыехалі дамоў, заглянулі ў Google - фактычна здымалі :)
Katedra w Gloucester

Aнглія ч. наступная

Tолькі што купіў квіток на паваротны самалёт да Польшчы. 29-га верасьня а шостай (!!!) раніцы адлятаю з Брысталю, каб тры гадзіны пазьней быць зноў у родным Уроцлаве. Пачынаю лічыць дні :)

A гэтым часам наступная порцыя здымкаў зь вельмі прыгожага ангельскага мястэчка Cheltenham
http://picasaweb.google.com/pirat21wieka/CheltenhamCz2

Aга, працую у вось гэтым рэстаране
http://www.thedaffodil.com/

(no subject)

Вось... сяджу ў Aнгліі, прафэсійна мою посуд. Работа цяжкая, брудная і ўвогуле па херу, добра, што прыехаў толькі на 2 месяцы...

Kрыху фотак з мястэчка, можа хутка буду мець інтэрнэт у кватэры, то выкладу больш, бо ў бібліятэцы на несваім камп’ютары (да таго на Internet Explorer) нязручна.

http://picasaweb.google.com/pirat21wieka/CheltenhamCz1
  • Current Music
    Malenczuk - Praca na saksach szkodzi na maksa
  • Tags
    ,

Кепска, горш, хуй

Мусіў граць Крок - не даехалі. Візы (факін Шэнген). Былі Port Mone. Нават файна

Зрабіў некалькі здымкаў, хацеў выкласьці. Падключаю карту памяці. Здымкі зьнікаюць на маіх вачах. Кепска.

Харваты забілі мяч у перадапошняй хвіліне extra time. Пасьля туркі забілі на 1:1 і перамаглі ў пенальці. Хуёва.

Ленинград у Варшаве

Гэта адзін з тых канцэртаў, у якія цяжка паверыць.
Квіткі на канцэрт

Да таго ў ліпені ва Ўроцлаве зграе Аркона. Выглядае, прыйдзецца памерці са шчасьця :)
  • Current Music
    bad brains ¬ at the movies
  • Tags