macie3k (macie3k) wrote,
macie3k
macie3k

Прыгожы пасажыра Польскіх Чыгунак

Калі жывеш ня ў сваім родным горадзе, вядома, час ад часу трэба паехаць дамоў, пагасьцяваць у сям'і, паесьці cупу бабусі, нажрацца выпіць піва зь сябрамі, ігд, ігд. Калі жывеш менш за 200км ад роднага гораду, можна езьдзіць нават штомесяц. А калі між гарадамі езьдзяць 23 пары цягнікоў на суткі, выбар сродка транспарту відавочны.

Polskie Koleje Państwowe (Польская Дзяржаўная Чыгунка) - пакуль яшчэ амаль манапаліст. Праўда, паміж Уроцлавам і Познаньню можна карыстацца паслугамі PKP Intercity або PKP Przewozy Regionalne, але гэта выбар як, выбачаюся, між сракай і гаўном.

Я вырашыў узяць у Познань ровар, каб карыстацца сьвежым паветрам (і зэканоміць на трамваях :) На шчасьце - перавезьці ровар цягніком - не праблема. Праблема ўзьнікла дзе індзей.

Станцыя Wrocław Główny, 4.30 раніцы, падыходжу да адзінай адкрытай касы
Мацек: Добры дзень, квіток на ровар у Познань калі ласка.
Касірка: С вас 27 злотых.
М: Я прасіў квіток на РОВАР.
К: И вот вам БИЛЕТ НА ВЕЛОСИПЕД.
М: Квіток на ровар, незалежна ад адлегласьці каштуе 4,50 зл.
К: [гладзіць тупа і раптам сьвятло зразуменьня ахапляе яе твар] Вы хотели билет ТОЛЬКО на велосипед?
М: ТАК!
Плячу, бяру квіток, здачу і адыходжу. Гляджу на тое, што трымаю, а там піша BILET DLA PSA. 4,00zł.

Блядзь!!!

Вяртаюся, паказую касірцы квіток і пытаюся
М: Вы ўпэўнены, што гэта на ровар?
К: Да.
М: Квіток на ровар на 50 грошы даражэйшы.
Касірка ўзяла, скасавала яго, дала мне новы - правільны - я даплаціў 50гр і пайшоў фпізду на пэрон...

Яшчэ адну вельмі цікавая сітуацыяCollapse )
Subscribe

  • Error

    Comments allowed for friends only

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 3 comments